Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі Зэман 9 траўня ізноў у амбасадзе Расеі. Ці паўторыцца скандал 2013 году?


Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Земан 9 траўня наведвае расейскую амбасаду ў Празе, каб прыняць удзел у прыёме з нагоды Дня Перамогі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Праскага Граду.

У траўні 2013 году журналісты заўважылі, што Мілаш Зэман пасьля наведаньня расейскай амбасады, дзе разам з расейскім паслом адзначаў заканчэньне Другой усясьветнай вайны, у літаральным сэнсе слова не стаяў на нагах. Прэзыдэнт Зэман пасьля расейскай амбасады браў удзел у цырымоніі ўрачыстага адмыканьня куфра з каштоўнасьцямі чэскай кароны — і ў адзін з момантаў, каб ня ўпасьці, мусіў абаперціся на сьцяну. Прэс-служба Зэмана ўжо ня раз была вымушаная тлумачыць грамадзкасьці ягоную «нестабільную паходку»: так, літаральна напярэдадні таго сьвяткаваньня прычынай няўпэўненай хады прэзыдэнта была абвешчаная апэрацыя на пальцы нагі. Пасьля расейскай амбасады сьвет пабачыў прэс-рэліз з дыягназам «віруснае захворваньне», і пану прэзыдэнту былі рэкамэндаваныя некалькі дзён ложкавага рэжыму.


Аднак, апанэнты Мілаша Зэмана выказаліся наконт ягоных рэгулярных «хваробаў» даволі рэзка. «Ёсьць выпадкі, калі палітык ня можа дазволіць сабе падхапіць вірус і надрацца як расейскі мужык,» — так ацаніў паводзіны прэзыдэнта адзін з кіраўнікоў хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Чэхіі Мар’ян Юрэчка.



Мілаш Зэман быў абраны прэзыдэнтам Чэхіі ў студзені 2013 года. Многія яго дзеяньні выклікалі неадназначную рэакцыю ў чэскім грамадзтве і за межамі краіны. У зьнешняй палітыцы Зэман вядомы, у прыватнасьці, прарасейскай і пракітайскай пазыцыяй. Ён сябраваў з былым кіраўніком кампаніі «Расейскія чыгункі», адным з набліжаных Уладзіміра ПуцінаУладзімірам Якуніным, прымаў удзел у арганізаваным Якуніным форуме «Дыялёг цывілізацый». Некалькі гадоў таму ў шэрагу гарадоў Чэхіі прайшлі антыпрэзыдэнцкія акцыі пратэсту, удзельнікі якіх выстаўлялі Зэману сымбалічныя чырвоныя карткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG