Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апублікаваныя новыя дадзеныя «Панамскага дасье», у тым ліку датычныя Беларусі


У панядзелак увечары Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ) публікуе новыя матэрыялы з так званага «Панамскага дасье».

Гэтымі матэрыяламі папаўняецца база дадзеных аб афшорных кампаніях, якія належаць грамадзянам розных краін.

Паводле дадзеных журналістаў, якія ўдзельнічаюць у міжнародным расьсьледаваньні, 35 афшорных кампаній з «Панамскага сьпісу» маюць уладальнікаў зь Беларусі.

Афшорнымі кампаніямі валодаюць больш за дзьве тысячы грамадзян Расеі. Для параўнаньня прыводзяцца дадзеныя аб афшорах грамадзян ЗША — такіх чатыры з паловай тысячы.

Публікацыя «панамскія дакумэнтаў» 3 красавіка сёлета выклікала вялікую ўвагу міжнародных СМІ, грамадзкасьці многіх краін і палітыкаў. Уцечка канфідэнцыйных дакумэнтаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca стала найбуйнейшай у гісторыі падобных міжнародных расьсьледаваньняў.

Дакумэнты былі атрыманыя нямецкай газэтай Süddeutsche Zeitung у 2015 годзе ад ананімнай крыніцы. На працягу году група міжнародных журналістаў пад кантролем амэрыканскай некамэрцыйнай арганізацыі Цэнтар за сумленнасьць у грамадзтве (CPI) у рамках праекту Міжнароднага кансорцыюму журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ) вывучала дакумэнты. Асноўнай тэматыкай апублікаваных вынікаў стала выскрыцьцё схаванай уласнасьці палітыкаў і зьвязаных з гэтым канфліктаў інтарэсаў. У матэрыялах згадваецца, у прыватнасьці, 12 дзеючых і былых кіраўнікоў дзяржаваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG