Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Аўстрыі сышоў у адстаўку


Канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман абвясьціў пра адстаўку ў сувязі са стратай даверу з боку сваіх аднапартыйцаў, сацыял-дэмакратаў.

Пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам партыі Файман заявіў, што сыходзіць у адстаўку з пасады кіраўніка ўраду і з пасады лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Файман стаў канцлерам Аўстрыі ў 2008 годзе. Ён сутыкнуўся з крытыкай з боку сацыял-дэмакратаў пасьля таго, як кандыдат крайне правай Партыі свабоды Норбэрт Хофэр атрымаў перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у мінулым месяцы. Адной з прычын рознагалосься была пазыцыя Файмана па міграцыйнай палітыцы, паведамляе агенцтва DPA.

Сёньня ў часе экстраннай прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак Вэрнэр Файман заявіў журналістам, што краіна мае патрэбу ў канцлеры, які карыстаецца поўнай падтрымкай сваіх аднапартыйцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG