Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі 100 тонаў беларускіх памідораў і перцаў


архіўнае фота
архіўнае фота

Рашэньне пра іх далейшы лёс будзе прымаць Рассельгаснагляд. Але магчыма, што прадукты чакае зьнішчэньне.

На Пскоўшчыне 28 красавіка расейскія праваахоўнікі і супрацоўнікі Рассельгаснагляду затрымалі восем беларускіх транспартных сродкаў, паведамляецца на сайце ведамства.

У трох машынах пры даглядзе знойдзеныя немаркаваныя 60 тонаў сьвежых перцаў і ў дзьвюх — 40 тонаў немаркаваных сьвежых памідораў. Тры аўтамабілі з прыблізна 60 тонамі сьвежых яблыкаў ехалі без суправаджальных фітасанітарных дакумэнтаў. У пяці машынах выяўленыя таварна-транспартныя дакумэнты на ўвоз у Расею гатовага прадукту з малочнай сыравіны «Obilan Sendvic» (Харватыя).

Далейшы лёс прадуктаў вырашыць Рассельгаснагляд — «у межах выкананьня заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі па выніках кантрольна-наглядных мерапрыемстваў».

Магчыма, дзясяткі тонаў харчоў чакае зьнішчэньне — так, у Расеі ўжо маюць быць зьнішчанымі 8 тонаў беларускага сыру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG