Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «рускіх» ці за «немцаў»?


Джон Морган, «Перацягваньне ліны»

Джон Морган, «Перацягваньне ліны»

У дзяцінстве мы гулялі ў «вайнушку». Драматычны момант наставаў тады, калі пачыналася разьмеркаваньне роляў: «Ты за „рускіх“ ці за „немцаў“?» І тут высьвятлялася , што «немцаў» альбо зусім няма, альбо дужа мала.

Пазьней, калі разваліўся Савецкі Саюз, мой выбар быў цалкам вызначаны. І вось, здарылася, што наша дачка зьехала ў Нямеччыну. Там нарадзіліся дзьве ўнучкі. Жонка ўжо тройчы наведвала іх. Цяпер і яна — за немцаў.

Алесь Анціпенка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG