Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі камуністы прапануюць караць за абразу пачуцьцяў вэтэранаў


Дэпутаты ад КПРФ прапануюць дапоўніць артыкул аб парушэньні права на свабоду сумленьня і веравызнаньняў адмысловым дадаткам.

Група дэпутатаў ад КПРФ мае намер унесьці на разгляд Дзярждумы законапраект аб абразе пачуцьцяў вэтэранаў, які прадугледжвае да трох гадоў прымусовых працаў.

Як піша «Газета.ру», некалькі дэпутатаў фракцыі камуністаў на чале з сакратаром ЦК па ідэалягічнай працы Сяргеем Абуховым прапануюць дапоўніць існуючую артыкул 148 крымінальнага кодэксу (парушэньне права на свабоду сумленьня і веравызнаньняў) адмысловым дадаткам.

Новы артыкул 148.1 называецца «Абраза пачуцьцяў вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны». Законапраект камуністы накіруюць на водгук ва ўрад і Вярхоўны суд адразу пасьля сьвятаў 10 траўня.

У новым артыкуле тры пункты. Першы пункт прадугледжвае пакараньне за «публічныя дзеяньні, якія выказваюць відавочную непавагу да грамадзтва і зробленыя ў мэтах абразы пачуцьцяў вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны шляхам наўмыснага скажэньня інфармацыі пра вайну, альбо прыніжэньня або прымяншэньня подзьвігу вайскоўцаў Узброеных сіл СССР». Караецца гэта парушэньне штрафам у памеры да 300 тысяч рублёў, абавязковымі працамі да 240 гадзін або прымусовымі працамі да году.

Другі пункт прадугледжвае адказнасьць за «дэмантаж, перанос, зьнішчэньне або пашкоджаньне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны». За гэтыя парушэньні будуць караць штрафам да 1 мільёна рублёў, абавязковымі працамі да 360 гадзін або прымусовымі працамі да года.

Максымальныя санкцыі прапісаны ў пункце 3 і датычацца тых жа дзеяньняў, зробленых 9 траўня, з выкарыстаньнем службовага становішча і ўлічваюць рэцыдыў па гэтым жа артыкуле. У гэтым выпадку парушальніку пагражае штраф да 3 мільёнаў рублёў, абавязковыя працы да 480 гадзін або да трох гадоў з забаронай займаць пэўныя пасады на той жа пэрыяд.

Аўтар ініцыятывы камуніст Абухоў быў суаўтарам закону «Аб абразе пачуцьцяў вернікаў». Той закон прайшоў у Думе ў 2013 годзе на хвалі судовага працэсу над удзельніцамі Pussy Riot.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG