Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка заплаціла Расеі штраф


Марыя Саўчанка размаўляе з дачкой у офісе прэзыдэнта Ўкраіны ў Кіеве. 19 красавіка 2016 году.
Марыя Саўчанка размаўляе з дачкой у офісе прэзыдэнта Ўкраіны ў Кіеве. 19 красавіка 2016 году.

Грамадзянка Ўкраіны Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расеі, аплаціла штраф памерам 30 тысяч рублёў, прысуджаны ёй расейскім судом за нібыта незаконнае перасячэньне расейскай мяжы. Пра гэта паведаміла маці Надзеі Марыя Саўчанка.

«[Адвакат Саўчанкі Мікалай] Полазаў сказаў, што ёй далі дакумэнты, каб вярнуцца ва Ўкраіну. Там ёсьць графа, дзе трэба прызнаць, што яна перайшла мяжу і папрасіла прытулку. Казаў, што яна засьмяялася. Таксама там ёсьць штраф. Полазаў растлумачыў ёй, што ёсьць артыкул, калі яна не заплаціць гэты штраф, то гэтыя дакумэнты ня будуць лічыцца сапраўднымі. Тады яна пагадзілася. У яе грошай там няма, консулы далі ёй 40 тысяч, яна 30 тысяч аддала і сказала, каб яны імі задавіліся», — распавяла Марыя Саўчанка пасьля адкрыцьця фотавыставы «Маці герояў» у Кіеве.

4 траўня Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў (ФСВП) Расеі пачала збор дакумэнтаў, неабходных для выдачы Ўкраіне зьняволенай у Расеі ўкраінкі. У ФСВП адзначылі, што пакет дакумэнтаў аб перадачы Саўчанкі ва ўстаноўленым парадку будзе накіраваны ў Мінюст Расеі «для ўзгадненьня пытаньня перадачы з кампэтэнтным органам Украіны».

20 красавіка Міністэрства юстыцыі Расеі паведаміла, што атрымала ад Украіны запыт аб прадстаўленьні дакумэнтаў для вырашэньня справы зь перадачай асуджанай у Расіі Саўчанкі ва Ўкраіну з мэтай «далейшага адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі» ўжо на тэрыторыі Ўкраіны.

Аднак адвакат ўкраінкі Марк Фейгін заявіў, што Саўчанка наўрад ці вернецца ва Ўкраіну да канца траўня.

19 красавіка прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка пасьля тэлефоннай размовы з Надзеяй Саўчанкай паведаміў, што яна пагадзілася часова спыніць сваю чарговую сухую галадоўку, якую яна трымала з 6 красавіка, патрабуючы вызваленьня.

5 красавіка прысуд расійскага суду па справе Надзеі Саўчанкі ўступіў у сілу. Яе прысудзілі да 22 гадоў пазбаўленьня волі 22 сакавіка, абвінаваціўшы, сярод іншага, у датычнасьці да забойства расейскіх журналістаў у Данбасе. Надзея Саўчанка і яе абарона адпрэчваюць усе абвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG