Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ занепакоены новым выкананьнем сьмяротнага выраку ў Беларусі


Эўрапейскі зьвяз выказаў занепакоенасьць пасьля паведамлеьня, што ў Беларусі выкананы яшчэ адзін сьмяротны прысуд.

У заяве, апублікаванай 7 траўня, ЭЗ адзначыў, што расстрэл Сяргея Іванова ёсьць «асабліва драматычным», улічваючы тое, што ягоная скарга была прынятая да разгляду Камітэтам ААН па правах чалавека.

Эўразьвяз таксама зьвярнуў увагу, што беларускі суд пакінуў у сіле сьмяротны прысуд Сяргею Хмялеўскаму.

У заяве ЭЗ гаворыцца таксама, што абʼяднанньне 28 дзяржаў чакае ад Беларусі далучэньня да глябальнага мараторыю на выкананьне сьмяротнага пакараньня як першага кроку да адмены такой практыкі.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе дагэтуль караюць сьмерцю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG