Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палтаве адкрылі помнік гетману Івану Мазэпе


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка адкрыў помнік гетману Івану Мазэпе ў Палтаве, назваўшы гэта падзеяй «агульнанацыянальнага значэньня».

«Імпэрыя не шкадавала чорнай фарбы, каб сказіць яго вобраз, але гэта не перашкодзіла, а наадварот дапамагло Мазэпе стаць сапраўдным сымбалям ўкраінскага супраціву Расеі, сьцягам нашага руху да незалежнасьці» — сказаў ён падчас выступу. Па словах Парашэнкі, Украіна нарэшце пазбаўляецца ад навязаных звонку уяўленьняў аб яе гісторыі. Украінскі прэзыдэнт падзякаваў жыхарам Палтавы за тое, што яны прынялі рашэньне адкрыць помнік.

Як паведамляе УНІАН, на адкрыцьцё помніку Івану Мазэпе пускаюць па пашпартах і праз рамку мэталашукальніка.

Сам помнік прывезьлі з Кіева і прэзэнтавалі гараджанам яшчэ ў кастрычніку 2015 году, у Дзень абаронцы Айчыны.

Вага бронзавага манумэнта складае 2,5 тоны, а вышыня — 3,20 мэтра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG