Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве Вечны агонь накрылі плякатам з партрэтам Пуціна


У Кіеве ў парку Славы Вечны агонь ля Магілы Невядомага салдата накрылі плякатам з выявай расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Пра гэта ў суботу на сваёй старонцы ў Facebook напісаў карыстальнік Maksim Donotdrinkbeer, у дадзеных аб якім пазначана, што ён зьяўляецца сябрам батальёна «Сьвятая Марыя», паведамляе «Украінская праўда».

Паводле яго такая «інсталяцыя прысьвечаная разьвянчаньню культу „Победобесия“ і Перамогі Калымы над Бухэнвальдам».

Такая «інсталяцыя», паводле яго словаў, «сымбалізуе прапаганду акупанта на касьцях дзесяткаў мільёнаў сваіх ахвяраў».

Акцыя прымеркавана да гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG