Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» з чэскімі нумарамі


— «Ваўкі! Жывыя ваўкі!» — «Дзе?» — я не адразу зразумеў, што жонка мела на ўвазе не жывёлаў, а гэтых, на матацыклах, якія спыніліся на запраўцы пад Прагай.

Мы праскочылі па трасе, і жонка пагадзілася разьвярнуцца, толькі ўзяўшы зь мяне клятву, што ня буду «уступаць зь імі ў дэбаты» і «правакаваць» . У мяне было што ім сказаць, але ў руках не было руля: руль быў у жонкі. Давялося паабяцаць.

Разьвярнуліся. Я чакаў ўбачыць расейскія нумары — але не было ніводнага. На ўсіх матацыклах і на аўто нумары былі чэскімі. Чуліся чэская і расейская мовы. І — безьліч «георгіеўскіх стужачак».

На капоце аднаго з аўто — плякат з выявай Пуціна і чэскага прэзыдэнта Зэмана, у абодвух у руках — зброя, надпіс «Мы стоим за нашими народами».

За выявамі Пуціна і Зэмана — мядзьведзь і леў, абодва — з клыкамі.

На адным з матацыклаў надпіс «На Берлин. Т-34» (матацыкл, праўда, ВМW, зроблены ў Нямеччыне).

Россиян ждём, они километрах в 50, скоро будут — патлумачыла дзяўчына.

Я запытаўся ва ўладальніка «мэрсэдэса», абвешанага расейскімі сьцягамі, чаму нумары — чэскія.

Протому что все живут в Чехии, — быў адказ. — Есть чехи, но многие и из России, из Украины.

Такім чынам, усе ўдзельнікі шоў, нават ня чэхі, як мінімум, маюць права на доўгатэрміновае жыхарства ў Чэхіі (а некаторыя і чэскае грамадзянства).

Калі хочаце матэрыяльнае увасабленьне паняцьця «пятая калёна» — дык вось яно, на аўтазапраўцы пад Прагай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG