Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лес замест дома для вэтэрана


У Сьвярдлоўскай вобласьці расейскія чыноўнікі адмовіліся рамантаваць жыльлё ўдаве салдата, таму што на вайне ён прапаў бяз вестак. Замест рамонту прапанавалі дзялянку лесу.

Суседзкая палова хаты даўно абвалілася і павольна цягне за сабой яе хатку: дах працякае, зімой прамярзаюць сьцены. На пэнсію ў 11 тысяч расейскіх рублёў ўсё не паправіш, кажа Донна Іванаўна.

«Просім, абяцалі, да мяне хадзілі, глядзелі, абяцалі. А абяцаньняў-то?!»

Да ўдавы салдата ў пасёлак Чырвонагвардзейская Сьвярдлоўскай вобласьці прыяжджала камісія чыноўнікаў — ацаніць стан жыльля і прызнаць аварыйным. Падлога прагніла, выгодаў няма, дах цячэ. Але спэцыялісты вырашылі, што жыльлё нармальнае, і прапанавалі Донне Іванаўне дапамогу з бюджэту на рамонт ўзяць ... лесам.

Чалавеку, якому за 90 — як можна прапанаваць дзялянку лесу?! Што можа бабуля 90 гадоў зрабіць з дзялянкай лесу?! «- задаецца пытаньнем дэпутат Арцёмаўскай гарадзкой думы ад Партыі пэнсіянэраў Раіса Гарэева. Новы дом у раёне можна купіць за сто тысяч рублёў, але сродкаў на гэта ў бюджэце няма.» На якой падставе? У нас ёсьць каштарыс расходаў, які зацьвярджаецца ў канцы года на наступны і ўсё «, тлумачыць намесьнік старшыні пасёлку Анатоль Емяльянаў.

Донне Іванаўне — 91 год. Вэтэран працы: у вайну на трактары арала, потым усё жыцьцё санітаркай у лякарні, і ўдава ўдзельніка вайны, а значыць, па законе ёй належыць жыльлё.

«А няма пацьверджаньня! У яе ваяваў муж і без вестак зьнік, і ў нас няма падставы паставіць яе на нейкую ільготную чаргу на атрыманьне жыльля, на паляпшэньне ўмоў пражываньня», — працягвае намесьнік старшыні пасёлку Анатоль Емяльянаў.

Да гэтага Дня Перамогі Донна Іванаўна атрымала віншавальную паштоўку і пакет з замарожанай рыбай. Донна Іванаўна, кажа, што такую рыбу вельмі паважаюць кошкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG