Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парад у Маскву не прыедуць дэлегацыі з Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Літвы


Рэпэтыцыя параду ў Маскве 5 траўня

Рэпэтыцыя параду ў Маскве 5 траўня

На парадзе 9 траўня ў Маскве ня будзе афіцыйных дэлегацый з Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Літвы. Пра гэта паведамляе расейская рэдакцыя «Польскага радыё» са спасылкай на Gazeta Polska Codziennie.

У прыватнасьці, у Міністэрстве абароны Польшчы выданьню падкрэсьлілі, што «ўсе ўрачыстасьці, зьвязаныя з Днём перамогі, адбывацца ў Польшчы». Падобныя заявы зрабілі ў прэс-службах міністэрстваў абароны Славакччыны і Чэхіі: кіраўніцтва гэтых краінаў таксама плянуе ўдзел ва ўрачыстасьцях толькі ў сваіх гарадах.

У Міністэрстве замежных спраў Літвы, па дадзеных Gazeta Polska Codziennie, адзначылі, што ня лічаць прымальным удзел у такіх ўрачыстасьцях у Маскве, улічваючы агрэсію Расеі супраць Украіны.
9 траўня ў Маскве заплянаваны традыцыйны для Расеі парад да Дня Перамогі.

XS
SM
MD
LG