Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што трэба ведаць пра новага мэра Лёндану


Садык Хан (Sadiq Khan), 45-гадовы юрыст з пакістанскімі каранямі, стаў мэрам Лёндану — упершыню сталіцу краіны Эўразьвязу ўзначаліў мусульманін.

Ён атрымаў 57% галасоў на выбарах 6 траўня. «Я ніколі і ўявіць ня мог, што такога як я могуць выбраць мэрам Лёндану», — цытуе Хана AFP. Ён абяцае стаць «мэрам ўсіх жыхароў Лёндану».



Што трэба ведаць аб новым кіраўніку брытанскай сталіцы?

— Хан — пятае дзіця ў рабочай сям’і, у яго ёсьць сем братоў і сястра. Бацькі прыехалі ў Вялікабрытанію з Пакістану ў 1970 годзе. Бацька працаваў кіроўцам аўтобусу, маці падзарабляла краўчыхай. Да 24 гадоў Хан спаў у двух’ярусным ложку. Сям’я жыла ў невялікім доме ў акрузе Туцінг на поўдні Лёндану.

— Хан жыве ў гэтым жа раёне са сваёй жонкай Саад (таксама юрыстам і таксама дачкой кіроўцы аўтобуса) і дзьвюма дочкамі.



— Каб абараніцца ад расісцкіх нападак, Хан зь дзяцінства займаўся боксам. Двое яго братоў — трэнэры па боксе. Мэру падабаецца і футбол: але на футбольных матчах у фэшэнэбельных Чэлсі і Уімблдоне дзецям імігрантаў было няўтульна, таму ён заўзеў за «Ліверпуль» дома ля тэлевізару.

— У дзяцінстве Хан хацеў стаць стаматолягам, але адзін з настаўнікаў заўважыў яго схільнасьць да дэбатаў і парэкамэндаваў заняцца юрыспрудэнцыяй — малады чалавек працаваў юрыстам па правах чалавека, займаўся абаронай грамадзянскіх свабодаў.

-Хан належыць да апазыцыйнай партыі лейбарыстаў. Ён быў міністрам транспарту ў 2009 годзе і працаваў у парлямэнце. За падтрымку гей-шлюбаў яму пагражалі забойствам.

— У адрозьненьне ад папярэдніка Барыса Джонсана, новы мэр Лёндану выступае супраць выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ (рэфэрэндум прызначаны на 23 чэрвеня). Таксама Хан абяцае замарозіць транспартныя тарыфы на 4 гады і будаваць тысячы новых даступных дамоў кожны год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG