Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Медны таз


Жан Батыст Сымэон Шардэн, «Натурморт са ступай, тазам, медным катлом, цыбулінамі і нажом».
Жан Батыст Сымэон Шардэн, «Натурморт са ступай, тазам, медным катлом, цыбулінамі і нажом».

У кожнай хаце ёсьць рэч, якая перадаецца ў спадчыну. Звычайная рэч — напамінак аб мiнулым. У нас гэта быў блiскучы медны тазiк, у якiм бабуля, а потым мая мацi гатавалi варэньне. У двары ставілі трохкутнiк, бацька наразаў тонкiя бярозавыя лучынкi, i маленькае вогнiшча лашчыла тазiк пад салодкае вуркатаньне ягадаў. У эвакуацыю бабуля яго не ўзяла, не да таго было. Лiчыла, што згубiла яго назаўсёды. Але калi вярнулася ў мястэчка, таз прынесла вясковая жанчына, якая забрала яго, калi у мястэчку былi немцы:

— Мне чужога ня трэба. Дзякуй Богу, вярнулiся, i я вам тазiк вяртаю!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG