Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку, у раёнах, вызваленых ад «Ісламскай дзяржавы», знайшлі масавыя пахаваньні


Ірацкія спэцыялісты на месцы меркаванага масавага пахаваньня ў горадзе Рамадзі, 19 красавіка 2016 году
Ірацкія спэцыялісты на месцы меркаванага масавага пахаваньня ў горадзе Рамадзі, 19 красавіка 2016 году

У Іраку выяўленыя больш за 50 масавых пахаваньняў на тэрыторыі, вызваленай ад баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта заявіў прадстаўнік ААН у Іраку Ян Кубіш. Паводле яго слоў, сьведчаньні агідных злачынстваў, учыненых баевікамі, былі выяўленыя пасьля таго, як ірацкія войскі пры падтрымцы амэрыканскіх вайскоўцаў і авіяцыі вызвалілі горад Рамадзі і іншыя тэрыторыі на поўначы і захадзе Іраку.

Тры пахаваньні, у якіх знаходзіліся парэшткі каля 40 чалавек, былі знойдзеныя 19 красавіка на футбольным полі ў Рамадзі. Гэты горад быў цалкам вызвалены ад ісламістаў у лютым.

Па словах прадстаўніка ААН, гуманітарны крызіс пагаршаецца ў Іраку, трэць насельніцтва якога, а гэта больш за 10 мільёнаў чалавек, маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе.

Паводле прагнозаў Яна Кубіш, да канца году яшчэ каля двух мільёнаў чалавек могуць пакінуць свае дамы ў сувязі з новай ваеннай кампаніяй, нацэленай на выцясьненьне баевікоў «Ісламскай дзяржавы» з захопленых імі тэрыторый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG