Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 траўня: 17 гадоў ад зьнікненьня Юрыя Захаранкі


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск. Каля менскага Палаца спорту выступіць сьпявак і дэпутат расейскай Дзярждумы ад «Единой России» і «герой ДНР» Ёсіф Кабзон, а зь ім — ляўрэаты расейскага конкурсу «Крыштальныя зорачкі».

Менск. Чацьвёрты Менскі форум вулічных тэатраў. Месца правядзеньня — пляцоўка каля Ратушы (пл. Свабоды).

Фэстываль «Рэтра Менск 2016» зьбярэ аўтамабілі з 9 краінаў. Усе жадаючыя змогуць убачыць больш за 90 яркіх экіпажаў розных гадоў і характарыстык, сярод якіх Buick Electra Limited V8, Dodge Charger, Oldsmobile Cutlass Supreme, Cadillac DeVille, Saab 96, Volvo P1800. У фэстывалі прымуць удзел аўто, якія ўжо адзначылі 80-годзьдзе, — Citroen (1931) і Buick (1935).

Пінск. Прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусьцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Месца правядзеньня — Пінская гарадзкая цэнтральная бібліятэка (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход — вольны. Пачатак а 18.30

Зона Свабоды — штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат. Сёньня ў праграме: Як зьнікае сацыяльная дзяржава? Каго баіцца Лукашэнка? Колькі беларусу трэба для шчасьця? Гэтыя тэмы — ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Аляксандра Дынько і Юры Дракахруст. «Зона Свабоды» — сёньня ў 20:20 ў эфіры Белсату.

У гісторыі:

1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.

1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал.

1920 — Польскае войска заняла Кіеў.

1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.

2009 — у Празе адбыўся устаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1833 — Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.

1840 — Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар

1861 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году

1868 — Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

У гэты дзень памерлі:

399 да н.э. — Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф

1966 — Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.

1999 — быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.

2009 — Алесь Пікула, былы старшыня Баранавіцкай суполкі БНФ.

Цытата:

Паважаныя сябры. Чорныя вораны лятаюць над нашай краінай. Таму ўчора працаваў нацыянальны Кангрэс у абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры. У кангрэсе бралі ўдзел паўтары тысячы чалавек, больш як 130 журналістаў зь Беларусі, Англіі, Амэрыкі, Нямеччыны, Польшчы і другіх краінаў Эўропы. Кангрэс прыняў дакумэнты, якія будуць вам прапанаваныя для зацьверджаньня. Рашэньне круглага стала аб адлучэньні ад улады Лукашэнкі.

Юры Захаранка ў кастрычніку 1996-га.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG