Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладэчанцы заступіліся за гандлярку — міліцыянт зьняў зь яе кайданкі. ВІДЭА


У прысутнасьці журналістаў пратаколаў не складалі.

Удзень 6 траўня ў Маладэчне міліцыянты спрабавалі затрымаць жанчыну за нелегальны гандаль расадай у двары дома на Вялікім Гасьцінцы, 68б, паведамляе «Рэгіянальная газэта».

На поўным відэа бачна, што перапалка мясцовых жыхароў і гандляроў зь міліцыяй была даволі доўгая і сабрала нямала людзей. «Як ня сорамна толькі!» і «Яна ж не наркотыкі прадае», «Парушэньне, калі і было, менш сурʼёзнае, чым непрышпілены рэмень», — казалі міліцыянтам. У выніку міліцыянты зьнялі з жанчыны кайданкі.

Жанчыну адпусьцілі, у прысутнасьці журналістаў на яе не складалі пратакол і не перапісвалі асабістыя зьвесткі, кажуць Свабодзе ў «Рэгіянальнай газэце» журналісты, якія там былі. На тым месцы, дзе спрабавалі затрымаць жанчыну, гандляры стаяць ня кожны дзень, але ўвесну нярэдка.

За несанкцыянаваны гандаль прадугледжаны штраф 3 базавыя велічыні (630 тысяч рублёў).

XS
SM
MD
LG