Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Учынак


Пабла Пікаса, «Стары сьляпы чалавек з хлопцам» (1903)

Пабла Пікаса, «Стары сьляпы чалавек з хлопцам» (1903)

1951 год. Набліжаўся прыём у піянэры, мяне проста расьпірала ад жаданьня зьдзейсьніць высакародны ўчынак.

І вось пашанцавала: па дарозе ў школу ўбачыў сьляпога. Імжэў лістападаўскі дождж, сьляпы напружана рухаўся па вузкім тратуары Нямігі, пастукваючы палачкай па баках. Я дагнаў яго, учапіўся ў вільготны рукаў чорнага паліто...

Ледзь дачакаўся пачатку ўроку і, ускочыўшы з парты, закрычаў: «Фрума Ізральеўна! Я дапамог сьляпому!» — «Малайчына, — ухваліла Фрума Ізральеўна. І паморшчылася. — Толькі навошта так голасна?!»

...Мая першая настаўніца па-геройску змагалася з нацыстамі, у яе было шмат баявых мэдалёў і ордэн. Але я даведаўся пра тое толькі праз шэсьцьдзесят гадоў, калі выпадкова пазнаёміўся зь яе сынам...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG