Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвясьцілі пра новыя меры кантролю за афшорных кампаніямі


Амэрыканскія фінансавыя ўлады патрабуюць ад фінансавых інстытуцый збору поўнай інфармацыі пра уладальнікаў афшорных рахункаў і кампаній.

У чацьвер Злучаныя Штаты абвясьцілі шэраг новых мер па барацьбе з супрацьзаконным выкарыстаньнем афшорных банкаўскіх рахункаў па сьлядах выкрыцьцяў, зробленых у выніку апублікаваньня так званага «Панамскага архіву».

Фінансавым установам, якія знаходзяцца ў асаблівых падатковых зонах, прадпісваецца, у прыватнасьці, выяўляць імёны рэальных уладальнікаў кампаній, якія зьяўляюцца іх кліентамі, з тым, каб сарваць заслону ананімнасьці з падстаўных фірмаў, якімі карыстаюцца асобы, якія ўхіляюцца ад выплаты падаткаў, наркакартэлі, якія адмываюць грошы, і іншыя злачынныя арганізацыі.

Увагу ўладаў да афшорнай індустрыі завастрыла нядаўняя ўцечка 11 мільёнаў дакумэнтаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca, якая знаходзіцца ў Панаме. Гэтыя дакумэнты пралілі сьвятло на тое, як прыватныя асобы і арганізацыі маскіруюць свае фінансавыя апэрацыі, часьцяком незаконныя, з дапамогай афшорных банкаў. У саміх ЗША ёсьць шэраг штатаў, напрыклад. Дэлавэр, Ваёмінг і Невада, якія на працягу адной — двух гадзінаў за плату ў некалькі сотняў даляраў рэгіструюць кампаніі, не патрабуючы ад іх уладальнікаў пасьведчаньняў асобы. Новыя правілы, прынятыя адміністрацыяй Абамы, абавязваюць банкі, паявыя фонды, брокераў і іншых фінансавых пасярэднікаў правяраць асабістую інфармацыю пра тых, хто валодае, кіруе ці здабывае выгаду з кампаній, якія зьяўляюцца іх кліентамі.

Яшчэ адно новае правіла, якое патрабуе ўхваленьня Кангрэсу, накладвае на рэальных уладальнікаў зноў рэгістраваных кампаній абавязак падаваць інфармацыю пра сябе Міністэрству фінансаў, якое будзе мець права дзяліцца ёю з праваахоўнымі органамі.

Міністар фінансаў ЗША Джэк Лью таксама заклікаў Сэнат зацьвердзіць восем міжнародных падатковых канвэнцый, якія павінны палегчыць расьсьледаваньне фінансавых злачынстваў і злоў асобаў, якія незаконна хаваюць ад падаткаў свае даходы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG