Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: парад 9 траўня ў Данецку і ​​Луганску будзе парушэньнем Менскіх пагадненьняў


Парад 9 траўня 2015 году ў Данецку.

Парад 9 траўня 2015 году ў Данецку.

Ужываньне цяжкай тэхнікі для параду 9 траўня ў Данецку і ​​Луганску, якія кантралююць сэпаратысты з груповак «ДНР» і «ЛНР», будзе парушэньнем Менскіх пагадненьняў, заяўляюць у спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ.

«Цяжкае ўзбраеньне ў цэнтры вялікага горада — гэта проста парушэньне менскіх дамоўленасьцей», — заявіў першы намесьнік місіі АБСЭ Аляксандр Гуґ.

Паводле яго, прадстаўнікі АБСЭ назіралі ўвядзеньне цяжкай тэхнікі ў цэнтар Луганску ў апошнія дні.

Напярэдадні украінскі бок таксама папярэдзіў сэпаратыстаў, што парад ваеннай тэхнікі 9 траўня ў Данецку будзе парушэньнем Менскіх дамоўленасьцей.

Сэпаратысты, у прыватнасьці з групоўкі «ДНР», заявілі, што ваенны парад 9 траўня ў Данецку адбудзецца, нягледзячы на засьцярогі назіральнай місіі АБСЭ.

9 траўня 2015 году ў акупаваных прарасейскімі баевікамі Данецку і Луганску да Дня Перамогі адбыліся парады з удзелам іх узброеных фармаваньняў. Па заявах сэпаратыстаў, у Данецку ўдзел у мерапрыемстве прынялі каля 1,5 тысячы прадстаўнікоў узброеных фармаваньняў і каля 30 адзінак тэхнікі. У спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне назвалі парад ваеннай тэхнікі ў Данецку парушэньнем Менскіх дамоўленасьцей.

XS
SM
MD
LG