Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прайшоў «Марш жывых» — у памяць пра ахвяраў Галакосту


Удзельнікі маршу прайшлі ад брамы былога канцлягера Аўшвіц з надпісам Arbeit macht frei да лягера сьмерці Аўшвіц-2 Біркенаў.

У Асьвенцыме прайшоў 25-й «Марш жывых», у якім удзельнічалі каля 10 тысяч маладых габрэяў і палякаў.

Удзельнікі маршу прайшлі ад брамы былога канцлягера Аўшвіц з надпісам Arbeit macht frei (Праца вызваляе) да лягера сьмерці Аўшвіц-2 Біркенаў — тры кілямэтры.

«Чытаць ў кнізе або паглядзець фільм пра тыя страшныя падзеях, якія адбываліся ў гэтым месцы, гэта адно, а ўбачыць ужывую гэты калючы дрот, баракі, газавыя камэры — гэта зусім іншае», — кажа адна з удзельніц маршу.

«Марш жывых» праходзіць з 1988 году, у дзень памяці ахвяраў Галакосту, які зьвязаны з датай пачатку паўстаньня ў варшаўскім гета.

Цяперашнія мерапрыемствы праходзяць праз 70 гадоў пасьля заканчэньня Нюрнбэрскага працэсу, падчас якога былі асуджаныя нацысцкія лідэры, адказныя за злачынствы Трэцяга рэйху.

У Аўшвіцы гітлераўцы зьнішчылі каля мільёна ста тысяч чалавек, з іх 960 тысяч — габрэі, перш за ўсё з Вугоршчыны і Польшчы, а таксама палякі, цыганы, савецкія ваеннапалонныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG