Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі пры авіяўдары па лягеры ўцекачоў загінулі 28 чалавек


Адзін зь лягераў уцекачоў у Ідлібе.
Адзін зь лягераў уцекачоў у Ідлібе.

На поўначы Сырыі пры авіяўдары па лягеры ўцекачоў, блізу мяжы з Турэччынай, загінулі 28 чалавек, паведаміла група сырыйскіх праваабаронцаў, якая базуецца ў Вялікабрытаніі.

Удар быў нанесены ў чацьвер, у другой палове дня, па лягеры ў населеным пункце Сармада правінцыі Ідліб. Хто нанёс удар, праваабаронцы пакуль сказаць ня могуць.

Паводле інфармацыі Мясцовых каардынацыйных камітэтаў, якія падтрымліваюць сырыйскую апазыцыю, пасьля паветранай атакі ў лягеры пачаўся пажар. На фатаграфіі, разьмешчанай камітэтамі ў Фэйсбуку, бачныя больш дзясяткі падпаленых намётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG