Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавая вайна: «Белпалівагаз» адмаўляе, што будзе судзіцца з «Газпромам»


Belarus - Lukashenka's Presidency in Pictures, 2010.
Belarus - Lukashenka's Presidency in Pictures, 2010.

«Газпром трансгаз Беларусь» падаў пазоў у беларускі Міжнародны арбітражны суд супраць беларускіх кампаніяў, якія недаплочваюць за газ. Што за кампаніі, не гаворыцца.

Расейская газэта «Коммерсантъ» паведаміла 5 траўня, што, паводле яе зьвестак, «Газпром трансгаз Беларусь» (былы «Белтрансгаз») падаў 3 траўня пазоў у Міжнародны арбітраж пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце да кампаніяў дзяржканцэрну «Белпалівагаз». У канцэрне ж гэтую інфармацыю абвяргаюць:

«На нас ніхто пазоў не падаваў. Не, канечне. Не магу сказаць пра даччыныя [прадпрыемствы], але да нас ніхто пазову не падаваў», — заявіў Свабодзе першы намесьнік гендырэктара «Белпалівагазу» Аляксандар Жылко.

Беларускае аддзяленьне «Газпрому» зьвярнулася ў міжнародны арбітраж «у сувязі з наяўнасьцю запазычанасьці з боку адпаведных арганізацыяў Рэспублікі Беларусь па аплаце пастаўленага прыроднага газу».

«Коммерсантъ» піша, што кампаніі, да якіх скіраваны пазоў, недаплочваюць за газ у параўнаньні з кантрактнай цаной ад 1 студзеня.

«Яны ніколі ня плацяць». Ці пачнецца новая газавая вайна?

З 2008 году цана на газ разьлічваецца штоквартальна паводле формулы з улікам індэксаў зьмены цэнаў на нафту і мазут (з 2013 году гэтая формула замацаваная міжурадавым пагадненьнем). Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка раней пацьвердзіў падачу пазову. Пры гэтым Сямашка заявіў, што ўлады ня маюць намеру ўмешвацца, але маюць падставы лічыць, што ад 1 студзеня беларускія суб’екты гаспадараньня павінны мець ніжэйшую цану, чым тая, што прапанаваў «Газпром». Гэтая цана цяпер складае 132 даляры за тысячу кубамэтраў газу, у 2015-м была $142,4, у 2014-м — $168, а паводле падлікаў «Коммерсанта», можа складаць сама меней $124.

«Я не выключаю такой сытуацыі — калі беларусы ня будуць цалкам разьлічвацца за пастаўкі, газ для нашай краіны могуць проста адключыць, — пракамэнтаваў пазоў эканаміст Леў Марголін. — І нічога тады ня зробіш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG