Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазычаны розум


Каміль Пісаро, «У агародзе» (1881)
Каміль Пісаро, «У агародзе» (1881)

Два браты прыехалі ў госьці да старога бацькі. Старэйшы працуе на заводзе мэханікам, а ня простым рабочым, як малодшы, да таго ж машыну купіў. Таму, відаць, адчувае сябе сярод родзічаў маральным аўтарытэтам.

— Кожны чалавек павінен у сваім жыцьці пабудаваць дом, нарадзіць сына і пасадзіць дрэва, — узяўшы чарку, павучальна прамаўляе ён шматкроць чутае, быццам нейкую неверагодную мудрасьць.

Зірнуў на малодшага, пасьміхнуўся, скрывіўшы рот:

— Ну а ты, Андрэй, ці пасадзіў за сваё жыцьцё хаця адно дрэва?

— Так, на школьным васкрэсьніку, — упэўнена адказаў малодшы. — Я ўжо трыццаць гадоў бацьку гарод саджаю, а ты ці пасадзіў хаця раз?

Тацяна Барысік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG