Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі народны сход адабраў у Кангрэсу беларускай культуры ключавых удзельнікаў


Прэм’ер Кабякоў, міністар культуры Сьвятлоў і старшыня НАН Гусакоў праігнаравалі Кангрэс беларускай культуры. Усіх выклікалі на іншую сустрэчу — аргкамітэту Ўсебеларускага народнага сходу.

Высокія чыноўнікі — прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў, міністар культуры Барыс Сьвятлоў, старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, якія павінны былі ўрачыста адкрываць Першы Міжнародны Кангрэс беларускай культуры, на форум не прыйшлі.

Сёньня іх тэрмінова выклікалі на паседжаньне аргкамітэту Ўсебеларускага народнага сходу, які Аляксандар Лукашэнка прызначыў на 22 чэрвеня. Замест першых асобаў у прэзыдыюме Кангрэсу засядаюць намесьнікі міністра культуры, інфармацыі, адукацыі.

Між іншым, міністар культуры Барыс Сьвятлоў і старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Гусакоў зьяўляюцца сустаршынямі Кангрэсу.

Прывітальнае слова прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова акадэмік Аляксандар Сукала зачытаў на расейскай мове. А вось адмыслоўца ў галіне пэдыятрыі, доктар мэдычных навук, прафэсар Сукала свой даклад прачытаў па-беларуску. Па-беларуску выступілі намесьнік міністра культуры Васіль Чэрнік, першы намесьнік міністра інфармацыі Ігар Луцкі, рэктар Акадэміі музыкі Кацярына Дулава, прадстаўнік РГА «Белая русь» Сяргей Пігараў, іншыя выступоўцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG