Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: ЗША і Эўразьвяз адкрываюць для сябе «новую Беларусь»


Валянцін Рыбакоў

Валянцін Рыбакоў

Намесьнік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў заявіў, што сяброўства Беларусі ў ЭАЭС і АДКБ не супярэчыць узаемавыгадным адносінам з Эўразьвязам і НАТО.

«У нашай вельмі ня простай міжнароднай сытуацыі, на фоне абвастрэньня рэгіянальных канфліктаў палітычныя і грамадзкія эліты ў Эўропе і ЗША адкрываюць для сябе новую Беларусь. Пры гэтым Беларусь застаецца такой жа, як яна была, а прачытаньне, інтэрпрэтацыя нашых дзеяньняў становяцца іншымі — больш глыбокімі. Гэта ня можа ня радаваць. Адмова ад стэрэатыпаў заўсёды карысная», — заявіў Валянцін Рыбакоў на канфэрэнцыі па міжнароднай бясьпецы Беларусі ў Менску ў рамках «Менскага дыялёгу».

Рыбакоў зазначыў, што Беларусь праводзіць «пасьлядоўную шматвэктарную палітыку»:

«Беларусь — удзельнік Эўразійскага эканамічнага саюзу і АДКБ. Але ў гэтым мы ня бачым ніякай супярэчнасьці з нашай зацікаўленасьцю ў стабільных і ўзаемавыгадных адносінах і з Эўразьвязам, і з НАТО. Так, безумоўна, пашырэньне НАТО на ўсход ня можа не выклікаць у нас заклапочанасьці па зусім ясных прычынах. І мы рэагуем і будзем рэагаваць на гэта пашырэньне — у тым ліку і ў сілу нашых абавязацельстваў у ваеннай сфэры ў рамках Саюзнай дзяржавы. І зыходзячы менавіта з такіх поглядаў мы фармуем і падыходы да інтэграцыйных працэсаў: мы пасьлядоўна прасоўваем ідэю інтэграцыі інтэграцый як працэс станаўленьня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — адзначыў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG