Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У невыкананьні менскіх пагадненьняў вінаватая Расея — Вашчыкоўскі


Вітальд Вашчыкоўскі

Вітальд Вашчыкоўскі

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заяўляе, што ў невыкананьні менскіх пагадненьняў вінаватая перш за ўсё Расея.

«Украіна ня можа быць вінаватай у невыкананьні менскіх пагадненьняў. Таму галоўная віна ляжыць на расейскім баку. Расея ж не выходзіць з Данбасу, Расея не перастае страляць на Данбасе, Расея не сыходзіць з Крыму, нават наадварот, чым далей, тым усё больш расейскіх узбраеньняў завозіцца ў Крым. Таму галоўная віна ляжыць на Расеі. Ну, але былі заклікі да Ўкраіны, каб рабіла тое, што можа ва ўвасабленьні рэформаў. Мы гаварылі пра рэформы, але яны, аднак, павольна прасоўваюцца», — сказаў Вашчыкоўскі 4 траўня ў інтэрвію Радыё Свабода пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградзкай чацьвёркі і краінаў «Усходняга партнэрства» ў Празе.

Украіна і Захад неаднаразова заклікалі Расею спыніць дэстабілізацыю на Данбасе і ў Крыме. Супраць Масквы ўвялі санкцыі за анэксію Крыму і падтрымку баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.

Расея адмаўляе датычнасьць да падзей на ўсходзе Ўкраіны. Масква, у прыватнасьці, сьцьвярджае, што ў акупаванай часткі Данбасу няма рускіх войскаў, а толькі «добраахвотнікі».

Менскія пагадненьні, сярод іншага, прадугледжваюць вывядзеньне ўсіх замежных фармаваньняў, ваеннай тэхнікі з тэрыторыі Ўкраіны і перадачы Кіеву поўнага кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой на Данбасе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG