Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запушчаны з касмадрому «Ўсходні» расейскі нанаспадарожнік ня выйшаў на сувязь


Студэнт Самарскага дзяржаўнага аэракасьмічнага ўнівэрсытэту трымае ў руках нанаспадарожнік SamSat-218.

Студэнт Самарскага дзяржаўнага аэракасьмічнага ўнівэрсытэту трымае ў руках нанаспадарожнік SamSat-218.

Касьмічны спадарожнік SamSat-218, выведзены на арбіту падчас першага запуску з касмадрому «Ўсходні», не выходзіць на сувязь, паведаміла агенцтву ТАСС крыніца ў ракетна-касьмічнай галіне Расеі. Спэцыялісты павінны вырашыць, ці лічыць апарат страчаным.

«З касьмічным апаратам з часу запуску не атрымоўваецца ўсталяваць сувязь, найбольш верагодна, што пасьля вывядзеньня на арбіту ён не ўключыўся», — распавёў ТАСС суразмоўца.

Нанаспадарожнік SamSat-218 распрацаваны студэнтамі Самарскага дзяржаўнага аэракасьмічнага ўнівэрсытэту (СГАУ), яго вага ўсяго 1,4 кіляграмы. Апарат запускаўся ў дасьледчых мэтах, асноўная мэта — адпрацоўка альгарытмаў кіраваньня арыентацыяй нанаспадарожнікаў.

У сераду, 4 траўня прадстаўнікі СГАУ і ракетна-касьмічнага цэнтру «Прагрэс» павінны вырашыць, ці працягваць спробы ўсталяваць сувязь са спадарожнікам або лічыць яго страчаным.

Адначасова з SamSat-218 на арбіту былі выведзеныя яшчэ два спадарожнікі: «Бусел-2Д» і «Міхайла Ламаносаў». «Бусел» таксама распрацоўваўся спэцыялістамі СГАУ і РКЦ «Прагрэс», «Ламаносаў» створаны па замове Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (МДУ).

Першы запуск з новага касмадрома Усходні адбыўся 28 красавіка. Старт быў адкладзены на суткі з-за тэхнічных непаладак.

XS
SM
MD
LG