Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2017 годзе стане Бабруйск


Бабруйск.
Бабруйск.

Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні калегіі міністэрства культуры сёньня.

Прэс-служба міністэрства нагадвае, што «Бабруйск — адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі, буйны прамысловы і культурны цэнтар, які вызначаецца зручным геаграфічным становішчам, разьвітай інфраструктурай. У 2017 годзе Бабруйск адзначыць сваё 630-годзьдзе».

Яшчэ некалькі гадоў таму кіраўнік Беларусі, згадваючы Бабруйск, выказаўся пра яго непахвальна. Словы, якія перадала ізраільская газэта Ha’aretz, сталі прычынай дыпляматычнага скандалу:

«Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсьці, сьвінушнік быў. Гэта ў асноўным габрэйскі быў горад, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць».

Ізраіль абвінаваціў беларускага кіраўніка ў антысэмітызьме, пасол Беларусі ў Ізраілі быў выкліканы для тлумачэньняў. Скандал замялі тым, што ў афіцыйнай стэнаграме выступу такіх слоў нібыта не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG