Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей прэзэнтаваў у Празе падыходы Беларусі да разьвіцьця Ўсходняга партнэрства і адносін з Эўразьвязам


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей 4 траўня ў Празе ўзяў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы і краін — удзельніц ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства».

Як паведамляе прэс-служба МЗС, былі разгледжаныя пытаньні, што тычацца разьвіцьця сытуацыі ў рэгіёне Ўсходняга партнэрства, наяўнага стану і пэрспэктыў рэалізацыі гэтай ініцыятывы, а таксама двухбаковага супрацоўніцтва Эўразьвязу з кожнай з шасьці краін «Усходняга партнэрства». Кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства прэзэнтаваў на пленарным пасяджэньні міністэрскай сустрэчы падыходы Рэспублікі Беларусь да далейшага разьвіцьця «Усходняга партнэрства» і адносін Беларусі з Эўразьвязам.

Макей таксама правёў шэраг працоўных гутарак з кіраўніцтвам эўраструктур, міністрамі замежных спраў краін — членаў Эўразьвязу і «Усходняга партнэрства».

У прыватнасьці пытаньні інтэнсыфікацыі беларуска-эўрапейскага дыялёгу былі закранутыя падчас сустрэчы кіраўніка МЗС з эўракамісарам па Эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамоў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэсам Ханам.

Адбыліся таксама перамовы Макея зь міністрам замежных спраў Чэскай Рэспублікі Любамірам Зааралэкам. Бакі разгледзелі магчымасьці пашырэньня беларуска-чэскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньня па лініі Беларусь — ЭЗ.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG