Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка падпісаў закон аб бестэрміновым мараторыі на выплату даўгоў


Раней Расея зьвярнулася ў Высокі суд Лёндану з патрабаваньнем спагнаць з Украіны запазычанасьць памерам трох мільярдаў даляраў.

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў закон аб бестэрміновым падаўжэньні мараторыя на выплату часткі дзяржаўнага доўгу, у тым ліку трох мільярдаў даляраў, прадстаўленых краіне Расеяй у сьнежні 2013 году.

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады, дакумэнт вярнулі ў парлямэнт з подпісам прэзыдэнта.

Восеньню 2015 году Ўкраіна, дамовіўшыся з большасьцю крэдытораў аб рэструктурызацыі запазычанасьцяў, настойвала, што доўг перад Расеяй зьяўляецца камэрцыйным, і прапаноўвала Крамлю пагадзіцца на свае ўмовы яго пагашэньня. Масква прапанову Кіева адхіліла.

У лютым 2016 году Міністэрства фінансаў Расеі зьвярнулася ў Высокі суд Лёндану з патрабаваньнем спагнаць запазычанасьць з Украіны.

У сьнежні 2013 году тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч дамовіліся з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, што Расея прадставіць Украіне крэдыт на 15 млрд даляраў за разьмяшчэньне ўкраінскіх каштоўных папер. Неўзабаве пасьля гэтай сустрэчы аблігацыі на суму 3 мільярды даляраў былі разьмешчаны на Ірляндзкай фондавай біржы, якія пасьля і выкупіла Расея.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG