Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў дырэктара Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

Афіцыйна паведамляецца, што кіраўнік «Вялікага камяня» Андрэй Галь зьдзейсьніў «аднаразовае грубае парушэньне працоўных абавязкаў».

Згодна з указам Лукашэнкі № 160 ад 3 траўня, апублікаваным (PDF) на pravo.by, кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Андрэй Галь звольнены за «аднаразовае грубае парушэньне працоўных абавязкаў» (пункт 1 арт. 47 Працоўнага кодэксу Беларусі).

У чым было парушэньне, афіцыйна не паведамляецца, як і не паведамляецца, якая адказнасьць можа чакаць Галя.

У адміністрацыі Парку карэспандэнту Свабоды патлумачылі, што самі маюць толькі афіцыйную інфармацыю і даваць камэнтары ня могуць. Хто зойме месца Галя, пакуль невядома.

Галь быў прызначаны Лукашэнкам кіраўніком Парку ў сьнежні 2014 года. Да таго Галь быў намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму, займаўся пераважна пытаньнямі будаўніцтва.

Будаўніцтва Парку пад Смалявічамі вядзецца па графіку, але інвэстыцыі прыцягваюцца неактыўна. Так, у лютым сайт «Заўтра тваёй краіны» зьвяртаў увагу на тое, што ў парку паўгода не рэгістраваліся новыя рэзыдэнты, пішучы, што адсутнасьць цікаўнасьці кітайскіх інвэстараў выглядае «дысанансам на фоне іх супэрактыўнасьці ў іншых краінах і рэгіёнах». Лукашэнка пры гэтым заяўляў, што чакае «самых сур’ёзных інвэстыцыяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG