Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 траўня: дыплёмы праведнікам сьвету, Хлебны форум, адкрыецца дача Быкава


Музэй-дача Васіля Быкава
Музэй-дача Васіля Быкава

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У музэі Вялікай айчыннай вайны пройдзе цырымонія ўручэньня дыплёмаў і мэдалёў праведнікам народаў сьвету – нашчадкам тых, хто ратаваў габрэяў у часе Другой сусьветнай. (Менск, пр. Пераможцаў, 8, пачатак а 18-й).

У гомельскім музэі гісторыі гораду адкрыецца выстава славутых гадзіньнікаў “Победа” з калекцыі гамельчука Мікалая Лабанава ( вул. Пушкіна, 32, пачатак а 10-й).

Першы міжнародны Хлебны форум з удзелам прадстаўнікоў ЭЗ пройдзе ў Жодзіне. У ім возьмуць удзел больш як сто айчынных і замежных спэцыялістаў у галіне сэлекцыі, насеньняводзтва і перапрацоўкі зерня, выпечкі хлеба і хлебабулачных вырабаў. (Навукова-практычны цэнтар НАН Беларусі па земляробству, вул. Ціміразева, 1, пачатак а 9-й).

У новым сэзоне адчыняе дзьверы для наведвальнікаў Музэй-дача Васіля Быкава – філіял Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.Менскі р-н, д.п. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62, пачатак а 12-й.

У гісторыі

1750 — адкрылася Нясьвіская друкарня, заснаваная Радзівіламі.

1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.

1878 — у будынку опэрнага тэатру Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў вынайдзены ім фанограф.

1975 — заснаваны Менскі інстытут культуры. Ад 1993 году — Беларускі ўнівэрсытэт культуры.

2015— Нямеччына ўпершыню афіцыйна выбачылася перад беларусамі за злачынствы нацыстаў. Гэта зрабіў упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер.

Публічныя прабачэньні нямецкі чыноўнік прынёс ад імя фэдэральнага ўрадуў Менску ў прысутнасьці каля 200 удзельнікаў мэмарыяльнай паездкі «Памятаем дзеля эўрапейскай будучыні».

У памяці

1863 — памёр Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў.

1879 —у Магілёве нарадзіўся фізык Леанід Мандэльштам, адзін з заснавальнікаў савецкай школы радыёфізыкі.

1980 — памёр Ёсіф Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі.

2005 — памёр Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Цытата

Мой дзед

спаць укладваў сваю галаву сівую

на Біблію,

бабуля — на сноп жытнёвы,

бацька — на ложа вінтоўкі,

а маці маю я ніколі не бачыў, каб спала, —

па пёрку, па два

ўсё зьбірае мне пух на падушку.

Анатоль Сыс. Верш Мой дзед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG