Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром трансгаз Беларусь» зьвярнуўся ў Міжнародны арбітражны суд з пазовам супраць беларускіх кампаній


«Газпром трансгаз Беларусь» як пастаўшчык расейскага прыроднага газу, прызначанага для спажыўцоў Рэспублікі Беларусь, зьвярнулася ў Міжнародны арбітражны суд з пазовам да арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія займаюцца газавымі пастаўкамі«, — праінфармавалі ў кампаніі.

Пра гэта інфармуе агенцтва Інтэрфакс-Захад.

У «Газпрам трансгаз Беларусь» падкрэсьлілі, што «ў сувязі з наяўнасьцю запазычанасьці з боку адпаведных арганізацый Рэспублікі Беларусь па аплаце пастаўленага прыроднага газу ААТ» Газпрам трансгаз Беларусь" абараняе свае інтарэсы ў адпаведнасьці з умовамі заключаных дагавораў".

«Газпрам трансгаз Беларусь» (з 2011 году належыць «Газпраму» на 100%) забясьпечвае газазабесьпячэньне і транспарціроўку газу па тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства эксплюатуе каля 7 тыс. км газаправодаў дыямэтрам ад 100 да 1400 мм, а таксама абслугоўвае беларускі ўчастак магістральнага газаправоду «Ямал-Эўропа», які належыць ААТ «Газпрам».

Адзіным пакупніком газу «Газпраму» ў Беларусі выступае яго на 100% даччынае таварыства ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». З 2008 году цана на газ разьлічваецца штоквартальна па формуле з улікам індэксаў зьмены цэн на нафту і мазут (з 2013 году гэтая формула замацаваная міжурадавым пагадненьнем).

XS
SM
MD
LG