Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае памілаваць асуджанага на сьмерць беларуса Генадзя Якавіцкага


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае пісаць прашэньні на адрас Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні Генадзя Якавіцкага, прысуджанага да расстрэлу за забойства сваёй сужыцелькі.

Адначасова Amnesty International заклікае прэзыдэнта Беларусі спыніць выкананьне іншых сьмяротных прысудаў і ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

8 красавіка Вярхоўны суд Беларусі адхіліў апэляцыйную скаргу Генадзя Якавіцкага, якога ў студзені Менскі абласны суд прысудзіў да расстрэлу. Асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя прэзыдэнта Беларусі.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 4 чалавекі асуджаныя на сьмерць, зь іх Вярхоўны суд пацьвердзіў тры прысуды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG