Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Мужчына, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай, у стабільна цяжкім стане. І ў роспачы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пацярпелы пайшоў на самападпал праз тое, што яму абмежавалі сустрэчы зь дзіцём пасьля разводу.

Увечары 28 красавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску мужчына падпаліў сябе, але супрацоўнікі АМАПу хутка згасілі агонь. Стан мужчыны цяпер стабільна цяжкі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў апёкавай рэанімацыі лякарні хуткай дапамогі.

Спаліць сябе каб болей быць зь дзіцём

56-гадовы мужчына знаходзіўся ў роспачы: пасьля разводу яму абмежавалі сустрэчы зь дзіцем. Каля 10 гадоў ён быў жанаты, пазьней пара разьвялася. Суд вызначыў пэрыядычнасьць сустрэч бацькі зь дзіцем, але іх колькасьцю мужчына застаўся незадаволены. Мужчына абскардзіў гэта ў Вярхоўным судзе, але рашэньне засталося ранейшым. Пасьля гэтага менчук спрабаваў дамагчыся свайго, зьвяртаючыся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, але ўсё безвынікова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG