Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ЗША: у сьвеце расьце перасьлед па рэлігійнай прыкмеце


Ілюстрацыйнае фота. Эгіпецкія дэманстранты ірвуць амэрыканскія сьцягі падчас пратэстаў супраць амэрыканскага фільму, які абражае іслам. Каір, 11 верасьня 2012 году

Ілюстрацыйнае фота. Эгіпецкія дэманстранты ірвуць амэрыканскія сьцягі падчас пратэстаў супраць амэрыканскага фільму, які абражае іслам. Каір, 11 верасьня 2012 году

У многіх краінах сьвету падрываюцца рэлігійныя свабоды, прыходзяць да высновы амэрыканскія экспэрты.

У мінулым годзе прыкметна ўзмацніўся перасьлед людзей у розных краінах сьвету па рэлігійнай прыкмеце. Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовым дакладзе Амэрыканскай камісіі па пытаньнях міжнароднай свабоды рэлігіі, створанай паводле рашэньня Кангрэсу ЗША ў 1998 годзе.

Атакі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» на хрысьціян і іншыя рэлігійныя меншасьці, узрастаньне нецярпімасьці ў Эўропе ў дачыненьні да габрэяў і мусульман, спробы Пэкіна абмежаваць дзейнасьць розных рэлігійных канфэсій прыводзяцца амэрыканскімі ўрадавымі экспэртамі як прыклады нэгатыўных тэндэнцыяў апошніх гадоў. Сярод краінаў, якія падпалі пад крытыку, такія саюзьнікі ЗША, як Ірак, Пакістан, Эгіпет, Індыя, дзе ў рознай меры парушаюцца правы рэлігійных меншасьцяў, часам, пры патураньні ўладаў. Пад галоўную крытыку падпалі 17 краінаў, уключаных у шэраг найгоршых парушальнікаў рэлігійных свабодаў. Сярод іх — М’янма, Іран, Паўночная Карэя, Сырыя, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан. У другім шэрагу парушальнікаў — Аўганістан, Куба, Індыя, Расея, дзе парушэньні, да якіх маюць дачыненьне ўрады гэтых краінаў, разглядаюцца як «сур’ёзныя».

Дадзеныя і высновы, якія зьмяшчаюцца ў гэтым дакладзе, могуць стаць падставай для ўвядзеньня санкцыяў і іншых штрафных мераў з боку ЗША ў дачыненьні да краінаў-парушальнікаў рэлігійных правоў сваіх грамадзян.

XS
SM
MD
LG