Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскае судна нарабіла фурору ў гаванскім порце


Амэрыканскае круізнае судна «Адонія» ўпершыню за амаль 40 гадоў перасекла Фларыдзкі праліў з Маямі і прышвартавалася ў панядзелак у Гаване. Такім чынам аднавіліся камэрцыйныя перавозкі па вадзе паміж ЗША і Кубай, якія былі перапыненыя амаль на паўстагодзьдзя.

Лайнэр «Адонія» стаў першым круізным суднам ЗША, якое прыбыло ў Гавану, ад таго часу, як прэзыдэнт Джымі Картэр практычна зьняў усе абмежаваньні на паездкі на Кубу ў канцы 1970-х гадоў. Аднак абмежаваньні былі адноўленыя пасьля таго, як Картэр пакінуў свой пост. Круізы з Амэрыкі на Кубу сталі магчымымі пасьля таго, як прэзыдэнт Барак Абама і кіраўнік Кубы Рауль Кастра абвясьцілі пра разрадку ў двухбаковых адносінах.

Сотні рабочых і мінакоў сабраліся, каб паглядзець, як зіхоткае белае судна, разьлічанае на 704 пасажыры, увайшло ў порт. Паводле ацэнкі агенцтва AP, гэта першы крок да будучыні, калі тысячы судоў за год змогуць перасякаць Фларыдзкі праліў, доўга закрыты з-за напружанасьці, якая калісьці паставіла сьвет на мяжу ядзернай вайны.

Круізныя судны ЗША, як чакаецца, прынясуць Кубе дзясяткі мільёнаў даляраў вельмі неабходнай замежнай цьвёрдай валюты. (Паводле заявы гандлёва-эканамічнай рады ЗША-Куба больш за 80 мільёнаў даляраў за год). Ужо больш за дзясятак турыстычных кампаній абвясьцілі пра свае пляны запусьціць круізы з ЗША на Кубу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG