Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы могуць мець задарма гэктар зямлі на Далёкім Усходзе


Такі закон падпісаў Уладзімір Пуцін. Ён уступіў у сілу з моманту апублікаваньня.

Новы закон дазваляе кожнаму грамадзяніну краіны атрымаць у бясплатнае карыстаньне як мінімум на 5 гадоў гэктар зямлі на Далёкім Усходзе. Дзеяньне закону распаўсюджваецца на дзевяць рэгіёнаў: Якуція, Хабараўскі, Камчацкі і Прыморскі край, Магаданская, Амурская і Сахалінская вобласьці, а таксама Габрэйская аўтаномная вобласьць і Чукоцкая аўтаномная акруга.

Каб атрымаць зямельны ўчастак для будаўніцтва жытла, фэрмэрства або прадпрымальніцтва неабходна падаць заяву. Заяву могуць падаць і некалькі грамадзянаў, тады плошча суміруецца — але ня больш за гэктар на чалавека. Пазьней паводле закону з грамадзянамі будзе заключацца дамова пра бясплатнае карыстаньне зямельным участкам на працягу пяці гадоў. Пасьля гэтага часу, калі ўчастак будзе асвоены, чалавек можа або працягнуць арэнду, або аформіць зямлю ва ўласнасьць. Рэгіёны самі змогуць устанавіць тэрыторыі, дзе ўчасткі ня будуць выдзяляцца — напрыклад, у населеных пунктах.

XS
SM
MD
LG