Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра апусьціўся да 19 180 рублёў. Экспэрт: уся справа ў цэнах на нафту


За два апошнія месяцы курс даляра апусьціўся больш як на 2 тысячы беларускіх рублёў. 2 сакавіка даляр каштаваў 21 277 рублёў, а сёньня — 19 180.

Старшы аналітык групы кампаніяў «Форэкс-клюб» Валер Палхоўскі ў інтэрвію Свабодзе сказаў, што ўмацаваньне рубля адносна даляра зьвязанае выключна з цэнамі на нафту.

«Насамрэч гэта вынік аднаго працэсу — росту цэн на нафту. Апошнім часам беларускі рубель быў вельмі моцна прывязаны да расейскага, і як толькі цэны на нафту пачалі расьці (а барэль Brent ужо дасягнуў амаль 50 даляраў), то адразу за імі пацягнуўся расейскі рубель, а за ім — беларускі рубель. Калі ўважліва сачыць за курсам беларускага рубля, то можна зьвярнуць увагу на тое, што беларускі рубель адносна даляра пераважна ўмацоўваецца, але курс адносна расейскага рубля застаецца фактычна нязьменны. Вось і ўсё. І я думаю, што такая прывязка Нацбанкам курсу беларускага рубля да курсу расейскага застанецца на працяглы пэрыяд часу», — кажа Палхоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG