Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі заяўлена пра вайсковую небясьпеку з боку Расеі


Комплексы S-300 (справа) і S-400 (зьлева). 2014 год.
Комплексы S-300 (справа) і S-400 (зьлева). 2014 год.

Сёньня ў Эстоніі апублікаваная штогадовая справаздача пра дзейнасьць Рады абароны краіны, у якой асаблівая ўвага надаецца сытуацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора і дзейнасьці Расеі.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», у справаздачы адзначаецца, што нягледзячы на агульны спад расейскай эканомікі, умацаваньне ўзброеных сілаў застаецца адным з прыярытэтаў Масквы. Калі ў фэдэральным бюджэце Расеі выдаткі на іншыя сфэры былі скарочаныя на 10 адсоткаў, дык ваенныя выдаткі скарочаныя толькі на 5 адсоткаў. Да 2020 году плянуецца абнаўленьне вайсковай тэхнікі на 70% .

«У кантэксьце дзяржаў Балтыі варта зьвярнуць увагу і на разьмяшчэньне паблізу Пецярбурга сыстэмаў супрацьпаветранай абароны вялікага радыюсу дзеяньня С-400», адзначаецца ў справаздачы.

Адначасна, аўтары справаздачы канстатуюць, што з-за міжнародных санкцыяў Крамлю давялося скараціць некаторыя праграмы мадэрнізацыі і паставак вайсковай тэхнікі. Так, адкладзена будаўніцтва шасьці фрэгатаў, і на ўзбраеньне паступяць толькі 12 зьнішчальнікаў новага пакаленьня Т-50 замест заплянаваных 20.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG