Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адэса, 2 траўня. Мітынг на Куліковым полі


Сёньня на Куліковым полі ў Адэсе.

Сёньня на Куліковым полі ў Адэсе.

Ад 14.00 у Адэсе на Куліковым полі павінна было прайсьці ўшанаваньне памяці загінуўшых у мясцовым Доме прафсаюзаў падчас масавых беспарадкаў 2 траўня 2014 году.

Менавіта на гэтай плошчы два гады таму загінулі больш за 40 чалавек. Перад Домам прафсаюзаў ўзмоцненыя захады бясьпекі. Уваход на Кулікова поле магчымы толькі празь металашукальнікі. За правапарадкам сочыць значная колькасьць сілавікоў.

На 20:00 на вуліцах Грэцкай праўкраінскія актывісты плянуюць правесьці Веча і паніхіду па загінулых. Гэтыя акцыі пройдуць паблізу месца, дзе 2 траўня 2014 году пачаліся масавыя беспарадкі з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG