Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжарнай жанчыне ампутавалі абедзьве рукі пасьля ўкусаў сабакі пад Баранавічамі


Хатні пітбуль сужыцеля жанчыны, як сьцьвярджаюць ейныя суседзі, заўжды паводзіў сябе агрэсіўна.

У вёсцы Дзераўная пад Баранавічамі хатні пітбуль напаў на жанчыну 1983 году нараджэньня, перадае Intex-press са спасылкай на мясцовы РАУС. Жанчыну даставілі ў лякарню, дактары мусілі ампутаваць ёй абедзьве рукі. Стан жанчыны пасьля апэрацыі стабілізаваўся, сярэдняй цяжкасьці.

Сабака належыць сужыцелю жанчыны і, па словах суседкі, заўсёды паводзіў сябе агрэсіўна. Жанчына ж была пазбаўленая бацькоўскіх правоў і вяла асацыяльны лад жыцьця, кажуць суседзі. Выданьне піша, што жанчына працавала дворнікам, была на 29 тыдні цяжарнасьці.

Пітбулі ўваходзяць у беларускі сьпіс патэнцыйна небясьпечных пародаў сабак. Правілы не забараняюць трымаць такіх сабак дома, але ўсе ўладальнікі сабак, названых у сьпісе, мусяць прайсьці адмысловыя курсы ў кіналягічных клюбах, каб атрымаць пасьведчаньне аб парадку разьвядзеньня. Ці была такая даведка ў сужыцеля пацярпелай, не паведамляецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG