Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец


Джон Чарлз Долман, «Карабель з эмігрантамі» (1884)
Джон Чарлз Долман, «Карабель з эмігрантамі» (1884)

Джон Вашкевіч нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беларускай сям’і перамешчаных асобаў. Пасьля «адлігі» бацькі вярнуліся на радзіму.

Джон скончыў школу, адслужыў у войску, узяў шлюб з расейскай дзяўчынай і зьехаў у расейскую глыбінку. Джон быў рахманы, сарамяжлівы і працалюбівы. Ён не зьмяніў імя. Яго знайшлі ў пад’езьдзе мёртвым з заточкай у грудзях.

Неяк я правеў віртуальнае кола радыюсам прыкладна ў дзьвесьце мэтраў. З гэтай невялікай тэрыторыі вакол мяне загінулі у Расеі, куды па розных прычынах зьехалі, чацьвера знаёмых хлопцаў.

Ня ведаю, па якой прычыне гвалтоўна памёр кожны зь іх, але падазраю, што Джона забілі проста з-за яго імя.

Юры Станкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG