Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня. Эканаміст: гэтае рашэньне неапраўдана


Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зь 1 траўня зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты да 22% гадавых.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанка.

«Праўленьне і камітэт па манэтарнай палітыцы Нацыянальнага банка 25 красавіка прынялі шэраг рашэньняў у галіне грашова-крэдытнай палітыкі. Зь 1 траўня зьніжаюцца: стаўка рэфінансаваньня — з 24% да 22% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях падтрымкі бягучай ліквіднасьці банкаў — з 30% да 27% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных апэрацыях выключэньня ліквіднасьці банкаў — з 16% да 15% гадавых », — адзначылі ў Нацбанку.

Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў

Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня неапраўдана і ўскосна будзе спрыяць павелічэньню інфляцыі.

«Гэтае рашэньне адміністрацыйнае і яно азначае, што трохі таньнеюць крэдыты, і ў сувязі з гэтым прадпрыемствы маюць больш магчымасьцяў іх браць. То бок, гэта ўкід грошай у эканоміку, што будзе спрыяць інфляцыі», — сказаў ён у інтэрвію Свабодзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG