Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі на Данбасе пераважна прытрымліваюцца рэжыму цішыні — штаб


Штаб украінскай ваеннай апэрацыі на Данбасе паведамляе, што сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, пераважна прытрымліваюцца рэжыму перамір’я.

«Усяго было зафіксавана шэсьць эпізодаў выкарыстаньня баевікамі зброі, большасьць зь якіх — непрыцэльныя абстрэлы. Некалькі хаатычных стрэлаў з боку часова акупаваных тэрыторыяў прагучалі ўчора з ваколіц Данецку і ў раёне Шырокіна», — гаворыцца ў ранішняй зводцы штабу 2 траўня.

У той жа час позна ўвечары 1 траўня баевікі «двойчы прыцэльна білі па пазыцыях украінскіх падразьдзяленьняў ля Гранітнага з падствольных гранатамётаў і зэнітных установак», дадаюць украінскія вайскоўцы.

У групоўках «ДНР» і «ЛНР» пра абстрэлы 1 траўня не паведамляюць.

Па выніках пасяджэньня Трохбаковай кантактнай групы 29 красавіка спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ ў групе Марцін Сайдзік паведаміў, што група прыняла заяву, у якой падтрымала намер усіх удзельнікаў Менскага працэсу забясьпечыць захаваньне рэжыму спыненьня агню на Данбасе з надыходам Вялікадня і травеньскіх сьвятаў.

Папярэднія аналягічныя дамоўленасьці былі заключаныя ў студзені, але тады баявыя дзеяньні не спыніліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG