Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МУС Украіны раней заявілі пра гатовасць страляць па правакатарах на паражэньне

Губэрнатар Адэскай вобласьці Міхаіл Саакашвілі заявіў аб рыхтаваных да 2 траўня правакацыях у рэгіянальным цэнтры з боку «зьнешніх і ўнутраных» ворагаў Украіны. «Ёсьць канкрэтная інфармацыя, якую мы атрымліваем ад Службы бясьпекі Ўкраіны і іншых службаў — досыць трывожная», — паведаміў Саакашвілі ў нядзелю.

Паводле яго, акрамя зьнешніх ворагаў, у правакацыях зацікаўлены зьвязаныя з Масквой «карупцыянэры і мясцовыя мафіёзі». Саакашвілі таксама заклікаў украінскіх палітыкаў не выкарыстоўваць гадавіну трагічных падзеяў 2 траўня 2014 году ў палітычных мэтах. «Мы, вядома, ня можам гэтага забараніць — у нас свабода слова. Але гэта будзе на іх сумленьні», — завіў губэрнатар.

Пры гэтым ён абверг інфармацыю пра тое, што супрацоўнікам праваахоўных органаў нібыта аддадзены загад страляць на паражэньне ў выпадку ўзьнікненьня канфліктаў. Паводле Саакашвілі, праваахоўнікі будуць забясьпечваць бясьпеку ў горадзе з дапамогай «спакойнай сілы» і процідзейнічаць правакацыям законнымі мэтадамі. «Страляць на паражэньне ніхто не зьбіраецца», — падкрэсьліў ён. Саакашвілі выказаў упэўненасьць, што Адэса ніколі не адарвецца ад Украіны, і будзе «галоўным лякаматывам» яе разьвіцьця.

Ахоўваць парадак у Адэсе з 30 красавіка да 10 траўня будуць каля трох тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў, уключаючы Нацыянальную гвардыю і спэцпадразьдзяленьне СБУ «Альфа».

2 траўня 2014 году ў Адэсе адбыліся сутыкненьні паміж удзельнікамі маршу «За адзінства Ўкраіны» і праціўнікамі Майдану. У ходзе беспарадкаў узьнік пажар у Доме прафсаюзаў. Загінулі больш за 40 чалавек. Паводле высновы адэскай грамадзкай групы, пажар пачаўся з загараньня барыкады. Гэта стала пасткай для людзей. Прычына загараньня самой барыкады не ўстаноўлена.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны раней заявілі, што ў выпадку ўзьнікненьня беспарадкаў у Адэсе ў гадавіну трагічных падзей праваахоўныя органы будуць страляць па ўзброеных правакатарах на паражэньне. Саакашвілі пры гэтым паведамляў пра перапраўку ў Адэсу каля тысячы байцоў Нацгвардыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG