Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 траўня: Вялікдзень і Дзень працы


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Большая частка праваслаўных хрысьціян адзначае Вялікдзень.

У Беларусі — Дзень працы.

Менск — адкрыецца прастора «Ў падвал» зь першым у ёй праектам «Гэта так прыгожа!» маладога мастака Аляксея Талстова (Пр-т Незалежнасці, 37А),пачатак а 17-ай.

У гісторыі:

1576 — Стэфан Баторы стаў каралём Рэчы Паспалітай.

1707 — аб’яднаньне Шатляндыі з Англіяй (Англа-шатляндзкая унія), утварэньне Вялікабрытаніі.

1951 — першая перадача Радыё Свабода (Радыё «Вызваленьне») зь Мюнхэну.

2004 — да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія.

У гэты дзень нарадзіліся:

1906 — Аляксандра Бэргман, дзяячка камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, гісторык, публіцыст.

1915 — Іван Любачка, настаўнік, гісторык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1923 — Джозэф Гелер, амэрыканскі пісьменьнік, аўтар вядомага сатырычнага ваеннага раману «Выкрут-22».

1924 — Віктар Астаф’еў, савецкі і расейскі пісьменьнік.

1931 — Алесь Салавей, беларускі паэт.

1931 — Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік.

У гэты дзень памерлі:

1904 — Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

1945 — Ёзэф Гёбэльс, нямецкі палітычны дзяяч, міністар прапаганды пры Гітлеры.

1978 — Арам Хачатур’ян, савецкі армянскі кампазытар.

1994 — Айртан Сэна, бразыльскі аўтагоншчык, тройчы чэмпіён сьвету ў гонках «Формулы-1».

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Няма нідзе блакітных васількоў —
Такіх, што ў нас — няма нідзе.
І ўноч, і ўдзень яны — трывога сноў:
Я на чужыне не знайшоў такіх нідзе.

Тваіх вачэй блакіт, о квецік мой,
О любая, за ўсё сіней
Блакіт вачэй... Сябруе сум са мной,
Бо не знайсьці ў зямлі чужой такіх вачэй.

Алесь Салавей

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG