Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе шыіцкія пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту


Пратэст прыхільнікаў Муктады ас-Садра ў Багдадзе 26 красавіка.

Пратэст прыхільнікаў Муктады ас-Садра ў Багдадзе 26 красавіка.

У Багдадзе сотні ўдзельнікаў акцыі пратэсту радыкальных шыітаў ўварваліся ва ўрадавую «зялёную зону» і ўвайшлі ў будынак парлямэнту Іраку.

Паводле некаторых паведамленьнняў, байцы армейскага спэцназу пры падтрымцы бронемашын ачапілі шэраг адміністрацыйных і дыпляматычных устаноў, а паліцыя ўжывала супраць пратэстоўцаў сьлезацечны газ. Перакрытыя і ўсе выезды з ірацкай сталіцы. Місіі ААН і заходнія амбасады зачыненыя.

Іракскія дзяржаўныя СМІ не пацьвердзілі паведамленьне аб тым, што прэм’ер-міністар Хайдар Аль-Абадзі пакінуў свой офіс і схаваўся ў невядомым кірунку.

Акцыі пратэсту радыкальных шыітаў пачаліся некалькі тыдняў таму — пасьля таго, як іх лідэр Муктада ас-Садр рэзка асудзіў адмову заканадаўцаў прагаласаваць за рэформу сыстэмы прадстаўнічых квот ва ўрадзе.

Раней у суботу пры двух выбухах у Багдадзе і ваколіцах загінулі больш за 20 чалавек, яшчэ звыш 50 былі параненыя. Паводле дадзеных іракскай паліцыі, самы буйны тэракт зрабіў сьмяротнік, які падарваў замінаваны грузавік каля групы шыіцкіх паломнікаў ў паўднёва-ўсходнім прымесьці Багдаду. Загінулі прынамсі 19 чалавек, 48 атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG